Іх ужо дзесяць

Уладзімер Правальскі

Віцебскі прадпрымальнік Уладзімер Правальскі і дырэктар менскага таварыства з дадатковай адказнасьцю "Трывіюм" Дзьмітры Вус сёньня заявілі, што іхныя ініцыятыўныя групы сабралі па 100 тысяч подпісаў выбарцаў.

У размове са "Свабодай " Уладзімер Правальскі сказаў, што амаль усе подпісы сабраныя ім на тэрыторыі адной — Віцебскай — вобласьці:

"Ёсьць трошкі подпісаў у Салігорску, Горках, але гэта вельмі мала".

Сама менш 100 тысяч подпісаў неабходныя, каб зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты. Раней пра тое, што адпаведны рубеж ужо ўзяты, заяўлялі ў ініцыятыўных групах:

  • Аляксандра Лукашэнкі,
  • Уладзімера Някляева,
  • Яраслава Раманчука,
  • Андрэя Саньнікава,
  • Віктара Цярэшчанкі,
  • Алеся Міхалевіча,
  • Міколы Статкевіча,
  • Рыгора Кастусёва.

Збор подпісаў, які вядуць 14 ініцыятыўных груп, завяршаецца 29 кастрычніка.