Менск падрыхтаваў для АБСЭ матэрыялы па справе Алега Бябеніна

Беларуская пракуратура падрыхтавала для экспэртаў АБСЭ пакет дакумэнтаў па справе аб сьмерці журналіста Алега Бябеніна. Экспэрты-крыміналісты з Швэцыі і Нарвэгіі прыбудуць у Менск у панядзелак.

Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Андрэя Швэда, сьледзтва разглядае не толькі вэрсію самазабойства, але і забойства з наступнай інсцэніроўкай суіцыду.