Былы крымінальнік пабіў зьбіральніцу подпісаў

Інцыдэнт адбыўся ў Пружанах. Мужчына ланцугом, на якім трымаюць сабаку, пабіў зьбіральніцу подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты апазыцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча.

Статкевіч: «Сьвятлана Вашкевіч зьбірала за мяне подпісы, калі на яе напаў раней судзімы жыхар Пружанаў. У яго ёсьць сабака, якога ён трымае на ланцугу. Вось гэтым ланцугом ён і пабіў дзяўчыну. Цяпер яна знаходзіцца ў шпіталі».

Паводле магчымага кандыдата на прэзыдэнты, на 28 кастрычніка прызначаны суд, які мусіць вызначыць меру адказнасьці для нападніка.