Маскоўская дума прагаласуе адносна новага мэра

Дэпутаты заканадаўчага органу расейскай сталіцы маюць у чацьвер прагаласаваць па кандыдатуры на пасаду маскоўскага мэра. На мінулым тыдні прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў прызначыць на гэтае месца дзейнага віцэ-прэм'ера расейскага ўраду Сяргея Сабяніна.

Папярэдні кіраўнік Масквы Юрый Лужкоў быў звольнены з пасады ў верасьні з фармулёўкай "у сувязі са стратай даверу прэзыдэнта". Аналітыкі называюць Сабяніна блізкім паплечнікам Уладзіміра Пуціна. Чакаецца, што прапанаваная кандыдатура будзе зацьверджаная пераважнай большасьцю галасоў.