Расея гатовая разгледзець скасаваньне мыта на нафту для Беларусі

Намесьнік кіраўніка Міністэрства фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў заявіў, што РФ можа разгледзіць пытаньне пра скасаваньня мыта на нафту пасьля 2012 году і пры ўмове кампэнсацыі.

"Гэта абмяркоўваецца ў рамках адзінай эканамічнай прасторы. Калі яна запрацуе ў поўным аб'ёме, калі ўсё будзе добра, то ў 2012 годзе гэта можа стартаваць. Але ў гэтым выпадку павінны быць выпрацаваны нейкія кампэнсацыйныя меры, у адваротным выпадку, атрымліваецца датацыя з боку Расеі эканомікі Беларусі", — перадае словы Шаталава Інтэрфакс.

Ад 1 студзеня 2010 году Расея ўвяла мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну, якія пастаўляюцца ў Беларусь.

Паводле падлікаў беларускіх эканамістаў, пры новай формуле паставак страты беларускага бюджэту перавышаюць 2 мільярды даляраў.