ЗША: чарговы паплечнік Абамы падаў у адстаўку

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў аб адстаўцы свайго дарадцы ў пытаньнях бясьпекі адстаўнога генэрала Джэймса Джонса.
Пераемнікам Джонса стане яго былы цяперашні намесьнік Том Донілан.

Апошнім часам адміністрацыю Абамы пакінуў шэраг яе значных дзеячоў, у тым ліку ключавыя эканамічныя і вайсковыя дарадцы. Мінулай пятніцы Абама абвясьціў аб адстаўцы кіраўніка апарату адміністрацыі Рама Эмануэла.