Лукашэнка супраць інфармацыйнага канфлікту з Расеяй

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца ўвязвацца ў інфармацыйны канфлікт з расейскім кіраўніцтвам, паведамляе «Інтерфакс-Захад» з спасылкай на прэсавую службу кіраўніка краіны:

«Нам ні ў якім разе ня трэба ўвязвацца ў гэтую бойку. Няхай робяць заявы, няхай кажуць, што заўгодна. Ні ў якім разе! Навошта нам нагнятаць абстаноўку, патрэбны ім вораг чарговы — няхай нагнятаюць. Але мы ні ў якім разе не павінны ўвязвацца ў гэта, падстаўляцца, — нам гэта ня трэба».