Лукашэнка за альтэрнатыўных кандыдатаў

Падчас сустрэчы зь міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым, які зьяўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам на новыя прэзыдэнцкія выбары дзейнага кіраўніка краіны, Аляксандр Лукашэнка выказаўся ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты.

У прыватнасьці ён сказаў: «Нам трэба зьвярнуцца да людзей і папрасіць: няхай яны аддадуць подпісы і за альтэрнатыўных кандыдатаў. Там іх 16 чалавек. Яны хочуць ісьці на выбары. Няхай ідуць», паведамляе БЕЛТА.