Правальскі: «Пазыцыя Расеі стрыманая»

Уладзімер Правальскі

Заяву Дзярждумы Расейскай Фэдэрацыі адносна расейска-беларускіх узаемаадносінаў камэнтуе адзін з кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі Ўладзімер Правальскі:

«Пазыцыя Расеі стрыманая — гэта мая ацэнка. Кіраўнікі Расеі афіцыйна адказалі тое, што яны павінны былі адказаць, але я чамусьці заўважыў у гэтым адказе шмат чаго недагаворанага і стрыманага. Выглядае, што яны яшчэ ня вызначыліся канчаткова, каб паставіць кропкі над „і“ адносна лідэра, якія зьяўляецца публічным палітыкам больш за дзясятак гадоў і гэтак паводзіцца. Тым ня менш адносіны да яго, якія відаць між радкоў, нам таксама зразумелыя».