Справаздача ПАРЭ па Беларусі будзе падрыхтаваная ўвесну

Сініка Хурскайнэн

Дакладчык ПАРЭ па Беларусі Сініка Хурскайнэн завершыць сваю справаздачу па сытуацыі ў Беларусі да вясны наступнага году, паведамляе interfax.by.

Сініка Хурскайнэн выказала спадзяваньне, што Беларусь зробіць крокі ў бок Эўропы, а таксама дадала, што пасьля свайго візыту ў Менск «спрабуе атрымаць дадатковую інфармацыю па Беларусі».