Пакістан зноў адкрые мяжы з Аўганістанам для паставак НАТО

Пакістанскі амбасадар у ЗША заявіў, што пасьля таго, як будуць вырашаныя праблемы зь бясьпекай, яго краіна зноў адкрые межы для паставак міжнародным сілам НАТО ў Аўганістане.

Напярэдадні Пакістан заблякаваў пастаўкі сілам НАТО пасьля таго, як трое пакістанскіх вайскоўцаў загінулі ў выніку ракетнага ўдару баявых гэлікоптараў міжнародных сілаў у Аўганістане. Камандаваньне войскамі НАТО паабяцала неадкладна расьсьледаваць інцыдэнт.