Мін'юст не прадставіў у суд дакумэнты пра "Правы альянс"

У менскім гаспадарчым судзе адбылося другое пасяджэньне суду паводле пазову Менгарвыканкаму да інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс".

Менгарвыканкам дамагаецца ліквідацыі ўстановы, абвінавачваючы яе ў палітычнай дзейнасьці. Прадстаўнікі ўстановы "Правы альянс" гэта абвяргаюць і заяўляюць, што ня маюць ніякага дачыненьня да аргкамітэту грамадзкай арганізацыі "Правы альянс" і яе сайту.

Сёньня бакі зноў выклалі сваю пазыцыю і адказалі на пытаньні судзьдзі Васіля Данілюка. Суд перанесены на 15 кастрычніка з-за таго, што Мін'юст не прадставіў у суд дакумэнты аб "Правым альянсе".

Прадстаўнікі ўстановы "Правы альянс" не выключаюць, што 15 кастрычніка будзе пастаўлена кропка ў гэтым працэсе.