Беларусь стварае ўласны марскі гандлёвы флёт

Як заявіў сёньня журналістам міністар транспарту і камунікацый Іван Шчэрба, «стварэньне флёту знаходзіцца на стадыі завяршэньня».

Паводле міністра, арганізацыйная форма, у выглядзе якой будзе функцыянаваць флёт, вызначыцца рашэньнем прэзыдэнта. Гэта можа быць або сумеснае, або замежнае прадпрыемства.

Шчэрба таксама адзначыў, што з прапановай разьмясьціць базу беларускага марфлёту выступіла Латвія. «На сёньня такую базу гатовы даць рыскі порт», — канкрэтызаваў міністар.