Кітайцы дапамогуць у рэканструкцыі аэрапорту Менск-2

Нацыянальны аэрапорт «Менск»

Да рэканструкцыі нацыянальнага беларускага аэрапорту могуць прыступіць ужо сёлета. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўленьня стратэгічнага разьвіцьця, каардынацыі і інвэставаньня транспартных сыстэм Менсктрансу Беларусі Павел Бажанаў.

Паводле Бажанава, кітайскім бокам ужо вызначаны канкрэтны падрадчык. Гэта Ўсекітайская экспартна-імпартная карпарацыя дакладнага машынабудаваньня. Мяркуецца, што крэдыторам праекту будзе кітайскі Эксімбанк.

Як падае Інтэрфакс, падрыхтоўчыя працы па рэканструкцыі аэрапорту ўжо вядуцца. Тэмпы ж рэканструкцыі залежаць ад таго, як хутка кітайскі бок зможа аформіць крэдыт.