Лябедзька: Мядзьведзеў пачаў адстрэл пралукашэнкаўскага лобі ў Расеі

Анатоль Лябедзька

Лідэр АГП пракамэнтаваў адстаўку маскоўскага мэра Юрыя Лужкова, аднаго з найбліжэйшых палітычных сяброў Аляксандра Лукашэнкі.
"Адстаўка маскоўскага граданачальніка сьведчыць, што вольна ці міжвольна Мядзьведзеў пачынае "адстрэл" пралукашэнкаўскага лобі ў Расеі. Лужкоў быў адным са слупоў, на якім трымалася прысутнасьць Лукашэнкі ў Маскве. Таму вырашаючы свае ўнутрырасійскія праблемы, Мядзьведзеў сваім рашэньнем аслабляе лобі Лукашэнка ў Расеі.

І гэта можа быць толькі пачаткам. Прынамсі, іншыя прыхільнікі Лукашэнкі павінны задумацца і прыняць да ўвагі "

Так што мы пераканаліся, што граюць яны на розных інструмэнтах – Мядзьведзеў на балалайцы, а Аляксандар Рыгоравіч – на гармоніку. І мэлёдыі розныя.