Туркмэнскі парлямэнт ухваліў ваеннае супрацоўніцтва зь Беларусьсю

Будынак парлямэнту Туркмэністана.

Мэджліс (парлямэнт) Туркмэністана на сваім сёньняшнім чарговым пасяджэньні ратыфікаваў міжурадавае пагадненьне зь Беларусьсю пра ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Акрамя ваеннага супрацоўніцтва, абедзьве краіны вывучаюць пэрспэктывы рэалізацыі праектаў па стварэньні сучаснай дарожна-транспартнай інфраструктуры, пытаньні вытворчасьці і пастаўкі сучаснага будаўнічага абсталяваньня.

У студзені 2010 году адбыўся першы афіцыйны візыт у Менск прэзыдэнта Туркмэністана Гурбангулы Бердымухамедава, падчас якога быў падпісаны цэлы пакет міжурадавых пагадненьняў у палітычнай, эканамічнай і культурнай сфэрах.