Кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў далучыўся да змагароў за касьцёл

Рыгор Кастусёў

Дзявятую вахту змаганьня за касьцёл сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынцаў іх абаронцы правялі ў кампаніі аднаго зь лідэраў партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які сёньня, 24 верасьня, падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Рыгор Кастусёў распавёў пра сваю выбарчую праграму і назваў кандыдатаў, якіх лічыць саюзьнікамі ў барацьбе за пасаду прэзыдэнта.

Арганізатар акцый у абарону касьцёла Павал Севярынец правеў віктарыну на лепшае веданьне гісторыі помнікаў, усталяваных у Менску. У віктарыне перамаглі Натальля Васілевіч, Вітаўт Сіўчык і Сафія Буляк.

Традыцыйна акцыя скончылася малітвай за вяртаньне касьцёлу сьвятога Язэпа вернікам і заклікам да беларусаў далучацца да барацьбы за гістарычную спадчыну.

Your browser doesn’t support HTML5

Кастусёў далучыўся да абаронцаў кляштару