У Лукашэнкі ініцыятыўная група меншая чым у Гайдукевіча

Аляксандар Лукашэнка стаў адным з патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі. У складзе яго ініцыятыўнай групы, якую ачольвае міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, 8403 чалавекі.

Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп за апошнюю гадзіну падалі таксама загадчык лябараторыі з «Соснаў» Іван Куляшоў і пэнсіянэр Пётар Барысаў, інжынэр-будаўнік па адукацыі.

Такім чынам, у сьпісе ўжо 18 патэнцыйных кандыдатаў.