Янукевіч і Саротнік правялі ноч на беларуска-літоўскай мяжы

Кіраўніка партыі БНФ Аляксея Янукевіча і актывіста партыі Андрэя Саротніка адпусьцілі толькі а 6-й раніцы.
Янукевіча і Саротніка затрымалі на памежным пераходзе Катлоўка вечарам 23 верасьня.

"У мяне знайшлі 4 асобніка ўлёткі з кароткай біяграфіяй Рыгора Кастусёва. У Саротніка ў машыне — скрыню старой макулятуры, каляндарыкі і ўлёткі 2001 году", — паведаміў Янукевіч.

"Склалі пратакол затрыманьня маёмасьці. Пакуль усё апісалі, пакуль усё сфатаграфавалі… Сказалі, што будзе экспэртыза, што аддадуць празь месяц", — дадаў Аляксей Янукевіч.