У ініцыятыўную групу Раманчука сабраліся 1423 чалавекі

Яраслаў Раманчук

У групу ўваходзяць сам прэтэндэнт на ўдзел у выбарчай гонцы, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, 30 жыхароў вёскі Сапоцкін, адкуль паходзіць Раманчук, а таксама інвалід-вазочнік.

Сёньня ўвечары сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК падаў патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука абраны былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў, перадвыбарчым штабам будзе кіраваць Леў Марголін.