22 афіцэры арыштаваныя ў Босьніі

У Босьніі сёньня арыштаваныя 22 афіцэры паліцыі ў часе агульнанацыянальнай апэрацыі супраць незаконных вытворцаў і гандляроў цыгарэтамі. Усяго было затрымана 60 чалавек. Босьнія доўгі час лічылася адной з галоўных транзытных краінаў для кантрабандыстаў зброі, наркотыкаў і гандляроў людзьмі.

Пасьпяховая барацьба з арганізаванай злачыннасьцю зьяўляецца для Босьніі ключавой умовай усталяваньня бязьвізавага рэжыму з краінамі Эўрапейскага Зьвязу.