ЦВК просяць не рэгістраваць ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Гары Паганяйла

Праваабаронца, адвакат Гары Паганяйла зьвярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з просьбай аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.

На думку выбаршчыка, «маюцца акалічнасьці і прававыя падставы, якія сьведчаць аб немагчымасьці балятавацца кандыдатам у Прэзыдэнты Лукашэнку А.Г., а таму пазначаная ініцыятыўная група выбаршчыкаў па яго вылучэньні ня можа быць зарэгістраваная", – паведамляе сайт "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Аналягічны зварот ў Цэнтральную камісію да 24 верасьня можа накіраваць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь. (Зварот варта адправіць заказным лістом з паведамленьнем.)