Арктычны форум у Маскве

У Маскве сёньня стартуе міжнародны форум у пытаньні падзелу акваторыяў Паўночна-Ледавітага Акіяну. Навукоўцы прадказваюць, што цягам некалькіх год растапленьне арктычных ільдоў зробіць магчымай глыбакаводную здабычу энэргарэсурсаў у гэтым рэгіёне. На долю ў падзеле тэрыторыяў на Паўночным Полюсе прэтэндуюць ЗША, Канада, Данія, Нарвэгія і Расея. На мінулым тыдні Расея дамовілася аб падзеле памежных акваторыяў з Нарвэгіяй.