У Раманчука будуць дарадцы ўзроўню сэнатара Маккейна

Яраслаў Раманчук

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук сёньня паведаміў аб стварэньні "Клюбу міжнародных дарадцаў Яраслава Раманчука".
"У яго ўвойдуць вядомыя і аўтарытэтныя асобы з усяго сьвету, — паведаміў спадар Раманчук. — Праз свае кантакты, у сваіх колах яны будуць казаць праўду пра нашу выбарчую каманду, пра тое, з чым мы ідзем на выбары. У клюб увойдуць асобы вельмі высокага ўзроўню — у ім будуць былыя прэзыдэнты, прэм'еры, іншыя вельмі вядомыя асобы".

З канкрэтных прозьвішчаў спадар Раманчук сёньня назваў толькі адно — імя сэнатара Джона Маккейна, канкурэнта прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на апошніх выбарах. Астатніх сябраў клюбу кандыдат у прэзыдэнты Беларусі паабяцаў назваць пазьней.