На пантыфіка рыхтаваўся замах

Лёнданская паліцыя затрымала пяць чалавек у зьвязку зь інфармацыяй аб падрыхтоўцы замаху на Папу Рымскага, якая паступіла ў брытанскія антытэрарыстычныя службы.

У гэтыя дні пантыфік знаходзіцца зь візытам у Вялікай Брытаніі. Паліцыя зрабіла ператрусы офісах шэрагу фірмаў, а таксама ў жылых дамох на поўначы і ўсходзе брытанскай сталіцы.