Мікола Статкевіч гатовы вылучацца

  • БелаПАН
Лідэр аргкамітэту для стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) заявіў у інтэрвію БелаПАН аб “высокай імавернасьці” свайго вылучэньня кандыдатам на пасаду прэзыдэнта.

Паводле Статкевіча, “канчатковае рашэньне будзе прынятае 18 верасьня на паседжаньні бюро партыі з удзелам рэгіянальных лідэраў”.

Пры гэтым палітык падкрэсьліў, што застаецца прыхільнікам удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў і будзе працягваць праводзіць адпаведныя кансультацыі далей.