Назіральнікам АБСЭ і СНД накіраваныя запрашэньні

Андрэй Савіных

Сёньня міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў падпісаў афіцыйныя лісты на адрас АБСЭ і СНД з прапановай накіраваць міжнародных назіральнікаў ад гэтых арганізацый на выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, прызначаныя на 19 сьнежня 2010 году.
Пра гэта паведаміў журналістам прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле ягоных слоў, у лісьце міністра акцэнтуецца ўвага на тым, што Беларусь не абмяжоўвае міжнародных назіральнікаў ані ў тэрмінах іх знаходжаньня ў Беларусі, ані ў іхнай колькасьці.

Андрэй Савіных сказаў, што гэта сьведчыць пра намер беларускага боку правесьці празрыстыя, свабодныя выбары.