Праваабаронцы Расеі склікаюць форум

Расейскія праваабаронцы заявілі пра скліканьне 12 сьнежня грамадзянскага канстытуцыйнага форуму. На канфэрэнцыі будуць абмяркоўвацца праграмы грамадзкіх дзеяньняў у абарону канстытуцыі і правоў грамадзянаў, а таксама пэрспэктывы дыялёгу з уладай.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзілі сёньня праваабаронцы. Дакумэнт падпісалі кіраўніца Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева, прэзыдэнт Фонду абароны галоснасьці Аляксей Сіманаў, праваабаронцы Сяргей Кавалёў, Юры Рыжоў, Грыгоры Сатараў, адвакат Юры Шмідт.