Ахмадзінэжад не прыедзе ў ААН

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад, хутчэй за ўсё, ня будзе ўдзельнічаць у прызначанай на 24 верасьня ў Нью-Ёрку сустрэчы краінаў-сяброў ААН, прысьвечанай ядзернаму раззбраеньню. Пра гэта ў інтэрвію агенцтву Reuters паведаміў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Сустрэча ў пытаньні раззбраеньня павінна адбыцца ў рамках 65-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, якая распачала працу ў аўторак.

У панядзелак Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі заявіла, што сутыкаецца з усё большымі цяжкасьцямі пры праверцы ядзернай праграмы Тэгерану.