Тарасу Сургану пагражае зьняволеньне

Тарас Сурган

Кіраўнік віцебскай суполкі «Маладой Беларусі» Тарас Сурган атрымаў трэцяе папярэджаньне за парушэньне рэжыму прэвэнтыўнага нагляду.

Раней Тарас меў два папярэджаньні за адміністрацыйныя парушэньні. 3 верасьня ён быў у Менску па сямейных абставінах і меў на гэта дазвол. Калі ён вярнуўся, то наведаў міліцыю Кастрычніцкага раёну Віцебску, каб адзначыцца.

Паводле Тараса Сургана, там яго затрымалі амаль да 10 вечара. У выніку ён спазьніўся на 17 хвілінаў дахаты. Сёньня яго выклікалі ў міліцыю і аформілі трэцяе папярэджаньне за парушэньне рэжыму.

Лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч непакоіцца, што актывісту руху цяпер пагражае год зьняволеньня за парушэньне рэжыму прэвэнтыўнага нагляду.