Грыбаўскайце і Мэркель абмяркуюць пытаньне супрацоўніцтва зь Беларусьсю

Падчас сустрэчы ў Вільні 6 верасьня прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель абмяркуюць стасункі Эўразвязу зь Беларусьсю і Расеяй. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу літоўскага прэзыдэнта.

Таксама на парадку дня сустрэчы – літоўска-нямецкія дачыненьні, магчымасьці разьвіцьця эканамічнага супрацоўніцтва, шляхі ЭЗ да пераадоленьня наступстваў эканамічнага крызісу.