Дата выбараў пакуль не ў парадку дня

Зацьверджаны праект парадку дня пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў, якая склікаецца 7 верасьня.

Як паведамілі ў прэсавай службе парлямэнту, Савет палаты не ўключыў пытаньня аб прызначэньні даты прэзыдэнцкіх выбараў у праект парадку дня. На гэты момант у яго ўнесеныя чатыры законапраекты: аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год і бюджэце Фонду сацыяльнай абароны, аб зьменах у Падатковы і Бюджэтны кодэксы.

Канчатковае рашэньне аб парадку дня павінны ўхваліць самі дэпутаты.