Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзія Ярмошына: ЦВК гатовы да другога туру прэзыдэнцкіх выбараў


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
Цэнтрвыбаркам падрыхтаваўся да таго, што прэзыдэнцкія выбары могуць прайсьці ў два туры. Пра гэта распавяла «Эўрарадыё» старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына:

«У нас заўсёды плянуюцца грошы на правядзеньне другога туру. А больш нічога і не патрабуецца! Другі тур праводзіцца без папярэдняга галасаваньня, ніякіх грошай на перадвыбарную прадукцыю ўжо не выдзяляецца, кандыдатам нічога не даецца. Гэта толькі заробак сябраў камісіяў, якія будуць працаваць у гэты дзень, і грошы на выраб бюлетэняў. Таму тэхналягічна гэта вельмі проста і заўсёды ў нас заплянавана».

Паводле словаў старшыні ЦВК, на два туры прэзыдэнцкіх выбараў выдаткоўваецца каля 37 мільярдаў рублёў. Між тым, Лідзія Ярмошына шчыра прызналася, што асабіста яна другому туру не абрадуецца:

«Я не магу сказаць, што я гэтаму абрадуюся. Бо як радавацца другому туру напружанай працы? Апроч таго, другі тур абвастрае палітычныя супярэчнасьці, якія ёсьць у грамадзтве. Таму другі тур не зьяўляецца пазытывам…»

Прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца не пазьней за 7 лютага 2011 году. Ня выключана, што выбары будуць прызначаны на канец 2010 году. На 7 верасьня заплянавана пазачарговае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў, на якім, магчыма, і будзе абвешчана дата выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG