Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч прапанаваў старшыні ПП НС Уладзімеру Андрэйчанку прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантавала, што прадстаўнікі кожнага незалежнага кандыдата на прэзыдэнта будуць уключаныя ў склад падліковых камісіяў.
Мілінкевіч перакананы, што сама наяўнасьць такой гарантыі, а таксама незалежнае назіраньне за выбарамі, стануць умовамі, каб міжнародная супольнасьць прызнала вынікі выбараў у Беларусі.
Пра свой зварот да Ўладзімера Андрэйчанкі Мілінкевіч паведаміў у лісьце, які даслаў кіраўнікам дыпляматычных місіяў краінаў АБСЕ, у Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (Бюро) АБСЕ, Раду Еўропы, Эўрапарлямэнт і Эўракамісію.
Пра гэта паведамляе прэсавая служба Руху "За свабоду".