Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч патрабуе паправіць Выбарчы кодэкс


Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заклікаў Палату прадстаўнікоў прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў удзел у падліку галасоў.

Ліст А. Мілінкевіча адрасаваны старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімеру Андрэйчанку, паведамляе прэсавая служба Руху.

Аляксандар Мілінкевіч нагадвае ў сваім звароце, што ў краіне па-ранейшаму існуе постымпэрская пагроза страты незалежнасьці. Каб абараніць сувэрэнітэт і разьвіваць эканоміку, краіне неабходна сыстэмнае рэфармаваньне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сфэрах. Галоўным партнэрам у пераўтварэньнях, паводле лідэра руху "За свабоду", можа і гатовы стаць Эўрапейскі Зьвяз.

Аляксандар Мілінкевіч заклікае праявіць волю да выразных і маштабных пераменаў. Ён прапануе Палаце прадстаўнікоў на пазачарговай сэсіі 7 верасьня прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзыдэнты наяўнасьць яго прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў усіх узроўняў.

"Так робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах, нават у суседніх Украіне і Расіі. Гэта можа стаць першым крокам па дэмакратызацыі палітычнага жыцьця. Сумленны і сумесны падлік галасоў — перадумова прызнаньня выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў", — падкрэсьлівае Аляксандар Мілінкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG