42 чалавекі загінулі ў авіякатастрофе ў Кітаі

42 чалавекі загінулі, яшчэ 52 – выжылі ў авіякатастрофе на паўночным усходзе Кітаю ў аўторак. Самалёт авіякампаніі "Хэнань Эрлайнз" ляцеў са сталіцы правінцыі Хэйлуньцьзян -- гораду Харбін. Ляйнэр прызямляўся позна ўвечары ва ўмовах туману на лётнішчы гораду Ічунь і не патрапіў на пасадачную паласу. Самалёт разламаўся на дзьве часткі і загарэўся. Усе пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталях. Паводле мэдыкаў, яны будуць жыць.

Кітайскія ўлады заяўляюць, што гэта найгоршая авіякатастрофа ў краіне за апошнія гады. Прычыны яе высьвятляюцца.