Ужо сёньня, 19 жніўня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, дождж, навальніца, тэмпэратура +22-24С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным прэсавым цэнтры пройдзе прэсавая канфэрэнцыя намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарына "Падрыхтоўка ўстановаў адукацыі да навучальнага году 2010/2011".

У Менску пройдзе прэсавая канфэрэнцыя з нагоды падпісаньня пагадненьня, паводле якога Прыёрбанк будзе генэральным спонсарам Фэдэрацыі хакею Беларусі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1888 – У Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці

1925 – У Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё Беларуса»

1989 – Прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі назначыў аднаго з лідэраў «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага прэм'ер-міністрам

1991 – Спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўшчыкі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча

Нарадзіліся

1883 – Габріэль “Коко” Шанэль (сапраўднае імя Габрыэль Шансэль) (памерла ў 1971 г.), францускі куцюр’е, заканадаўца моды

1946 – Біл Клінтан, амэрыканскі прэзыдэнт

Памерлі

14 – Гай Юлій Цэзар, рымскі імпэратар (нар. 63 да н.э.)

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Афганістан – Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:


Масква шантажуе беларускія ўлады?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Суайчыньнікі! Грамадзяне Савецкага Саюзу!
У цяжкую, крытычную для лёсу Айчыны і нашых народаў гадзіну зьвяртаемся мы да вас! Над нашай вялікай Радзімай навісла сьмяротная небясьпека!

Пачатак звароту Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы (ГКЧП) да савецкага народу