Зьвяры з-за пажараў пачнуць міграцыю з Расеі ў Беларусь

Касулі, дзікі і ласі могуць пачаць міграцыю на тэрыторыю Беларусі з суседніх расейскіх раёнаў, ратуючыся ад агню.
Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" начальнік раённай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Хоцімскага
райвыканкама Васіль Кастроў.

"Калі пажары на расейскай тэрыторыі працягнуцца, ня выключана, што жывёлы, ратуючыся ад агню, пачнуць міграваць з
памежных тэрыторый Расеі ў Беларусь ".

Ён адзначыў, што "ніякага экалягічнага прэсінгу на жывёл, якія жывуць на беларускай тэрыторыі, ня будзе. Корму хопіць усім ".