Арышты ў адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску

Пракуратура Менску пачала крымінальную справу за атрыманьне хабару супраць начальніка аддзелу жыльлёвай палітыкі і дырэктара ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Цэнтральнага раёну.

Чыноўнікаў затрымалі супрацоўнікі ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры ўдзеле "Алмазу", перадаюць "Белорусские новости".

У цэнтры крымінальнай гісторыі апынуўся яшчэ не пабудаваны жылы комплекс "Лябяжы". У матэрыялах фігуруюць сумы ў некалькі тысяч даляраў.

Раней затрыманы былы начальнік упраўленьня жыльлёвай палітыкі Менгарвыканкаму Мікалай Ком. 25 траўня Галоўнае сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня Міністэрства ўнутраных спраў прад'явіла яму абвінавачаньне ў неаднаразовым атрыманьні хабару і перавышэньні службовых паўнамоцтваў.