"Маладая Беларусь" хоча легалізавацца

Устаноўчы зьезд руху «Маладая Беларусь».

Учора старшыня руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч, намесьніца старшыні Анастасія Машчава й сябра Цэнтральнай Рады Ўладзімер Сяргееў падалі камплект дакумэнтаў на рэгістрацыю моладзевага грамадзкага аб’яднаньня ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Устаноўчы зьезд “Маладой Беларусі” адбыўся 10 ліпеня 2010 году ў Менску.

“Мы падаем дакумэнты на рэгістрацыю дзеля таго, каб усе зразумелі нашае жаданьне й добрую волю дзейнічаць у межах прававога поля,” – заявіў лідэр Руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч.