МВФ правядзе ва Украіне маніторынг

Міжнародны валютны фонд мае намер правесьці першы маніторынг выкананьня Украінай праграмы супрацоўніцтва ў лістападзе 2010 г.

Як паведамляе агенцтва УНІАН, МВФ правядзе дзевяць квартальных праверак умоў супрацоўніцтва з Фондам.

Раней выканаўчы камітэт МВФ ухваліў выдаткаваньне Украіне крэдыту ў памеры больш як 15 мільярдаў даляраў.