Дэлегацыя дэпартамэнту харчовых рэсурсаў Масквы правяла ў Менску перамовы пра закуп беларускай бульбы, морквы і цыбулі.
Расейскі бок выказаў гатоўнасьць абмеркаваць аб'ёмы і тэрміны магчымых паставак. Масква можа закупіць да 40 тысяч тон бульбы, перадае Інтэрфакс.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі паведамілі, што беларускі бок гатовы садзейнічаць харчоваму забесьпячэньню Масквы.
Беларусь ужо падпісала шэраг буйных дамоваў на пастаўку гародніны. У Татарстан, да прыкладу, плянуецца паставіць каля 100 тысяч тон бульбы.
Паводле папярэдніх ацэнак, свабодныя рэсурсы бульбы ў Беларусі складуць каля 200—260 тысяч тон.
Масква — найбуйнейшы пакупнік беларускага харчаваньня сярод расейскіх рэгіёнаў.