Літоўскі прэм'ер адпачывае ў Беларусі

Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс, які знаходзіцца ў адпачынку, удзельнічае ў велапрабегу па гістарычных мясьцінах Вялікага княства Літоўскага ў Беларусі.

Разам зь ім і яго жонкай Расай на роварах некалькі сяброў кабінэту міністраў і сэйму. Яны мяркуюць праехаць каля 700 кілямэтраў, пабываць у Нясьвіжы, Лідзе, Навагрудку, Міры, Ашмянах, Альшанах, Гервятах і Рымдзюнах.

Літоўскі прэм'ер адпачывае ў Беларусі