Гарачае надвор’е ў Беларусі не адступае. Паводле сыноптыкаў, тэмпэратура паветра бліжэйшым часам будзе дасягаць 34—37 градусаў цяпла.
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі рэкамэндуе арганізацыям зьмяняць графік будаўніча-рамонтных прац у зьвязку з гарачым надвор'ем. На дарогах абмежаваны рух цяжкіх грузавікоў.
Для жыльлёва-камунальнай гаспадаркі лета — гарачая пара ў самым шырокім сэнсе. Менавіта ў летні пэрыяд выконваецца пераважная бальшыня будаўнічых і рамонтных працаў. Не спыняюцца яны і ў сьпякоту, кажа намесьнік міністра Мікалай Ліпень:
"Што тычыцца ўплыву сьпёкі на працу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, то, прынамсі, цалкам яна не ўплывае. Але што тычыцца такой працы, як рамонт дахаў, укладка асфальту, то, натуральна, тут людзі працуюць у асаблівых умовах. І ў кожным выпадку трэба індывідуальны падыход: альбо ссоўваць графікі працы — раней пачынаць, ці працаваць увечары, а ў дзённую сьпёку такія працы перапыняць".
Менавіта з тэрмічнымі і хімічнымі апёкамі ў выніку будаўнічых прац, а таксама з сонечнымі апёкамі пацярпелыя паступаюць у апёкавае аддзяленьне шпіталя хуткай дапамогі гэтым летам, кажа дзяжурная мэдсястра Людміла Грак:
"Вось зараз у нас шпіталізаваны юнак зь бітумнымі апёкамі, з хімічнымі апёкамі, штосьці там зьвязанае з цэмэнтам таксама было — гэтага чалавека ўжо выпісалі. Летам у сьпёку ў нас менавіта будаўнікі — з хімічнымі і тэрмічнымі апёкамі. З сонечнымі апёкамі таксама ўчора апошняга чалавека выпісалі. Цягам месяца былі чатыры ці пяць чалавек з сонечнымі апёкамі. Здараецца, што і з сэрцам зьяўляюцца праблемы, тэмпэратура высокая — кожны чалавек па-рознаму перажывае гэтую сьпёку".
Супрацоўнікі дарожнай службы рамонтныя працы гэтым летам праводзяць пераважна ноччу ці ў вечаровы час. Каб зьберагчы дарогі ва ўмовах 35-градуснай сьпёкі, дэпартамэнт "Белаўтадар" распарадзіўся абмежаваць праезд цяжкагрузных аўтамабіляў у дзённы час, кажа прэсавы сакратар Кацярына Грыб:
"Днём пры тэмпэратуры вышэй за 25 градусаў абмяжоўваецца рух транспарту з нагрузкай на вось больш за 6 тон. Зараз транспартная інспэкцыя ўзмацніла сваё ўзаемадзеяньне з ДАІ і ўладальнікамі дарог, каб адлоўліваць парушальнікаў. У выніку — у 70% грузавога транспарту абмежаваны дзённы рух. А больш нічога і ня зробіш: паліваць вадой — гэта на 10 хвілін і вялікія грашовыя выдаткі. Яшчэ не прыдумалі ў сьвеце ніякіх іншых захадаў".
Як паведамляюць сыноптыкі беларускага Гідрамэтцэнтру, бліжэйшымі днямі ў Беларусі захаваецца сьпякотнае надвор'е. Тэмпэратура паветра будзе дасягаць 34—37 градусаў цяпла. Жнівень, што да сьпёкі, будзе саступаць ліпеню на 3—4 градусы.

раней пачынаць, ці працаваць увечары, а ў дзённую сьпёку такія працы перапыняць...

Летам у сьпёку ў нас менавіта будаўнікі — з хімічнымі і тэрмічнымі апёкамі ...
"Вось зараз у нас шпіталізаваны юнак зь бітумнымі апёкамі, з хімічнымі апёкамі, штосьці там зьвязанае з цэмэнтам таксама было — гэтага чалавека ўжо выпісалі. Летам у сьпёку ў нас менавіта будаўнікі — з хімічнымі і тэрмічнымі апёкамі. З сонечнымі апёкамі таксама ўчора апошняга чалавека выпісалі. Цягам месяца былі чатыры ці пяць чалавек з сонечнымі апёкамі. Здараецца, што і з сэрцам зьяўляюцца праблемы, тэмпэратура высокая — кожны чалавек па-рознаму перажывае гэтую сьпёку".
Супрацоўнікі дарожнай службы рамонтныя працы гэтым летам праводзяць пераважна ноччу ці ў вечаровы час. Каб зьберагчы дарогі ва ўмовах 35-градуснай сьпёкі, дэпартамэнт "Белаўтадар" распарадзіўся абмежаваць праезд цяжкагрузных аўтамабіляў у дзённы час, кажа прэсавы сакратар Кацярына Грыб:
Днём пры тэмпэратуры вышэй за 25 градусаў абмяжоўваецца рух транспарту з нагрузкай на вось больш за 6 тон ...