Ліцэісты наведалі Гданьск

Падчас летняй сэсіі Беларускага гуманітарнага ліцэю, якая скончылася ў польскім Гданьску, навучэнцы разам з выкладчыкамі наведалі памятны знак на вуліцы Янкі Купалы.

Імпрэзу адкрыў дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас. Ліцэісты чыталі вершы Купалы, сьпявалі беларускія песьні.

Ліцэісты мяркуюць таксама сустрэцца зь беларускай дыяспарай у Гданьску. Мае адбыцца і прыём у Радзе гораду Гданьску з удзелам кіраўніцтва Рады й мэрыі.