За падушкі -- затрыманьне

Увечары 15 ліпеня аадыходы да Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску кантралявалі людзі ў цывільным. Яны затрымлівалі тых, у каго аказвалася з сабой падушка, і вялі у міліцэйскія аўтобусы. Агулам затрымалі каля 70 чалавек з тых, хто хацеў паўдзельнічаць у "бітве падушкамі", прымеркаванай да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы і не дазволенай гарадзкімі ўладамі.

Максім Махнач ехаў ля Нацыянальнай бібліятэкі на ровары, з падушкай у заплечніку. «Падушка — патрэбная рэч для таго, каб спаць», — кажа ён міліцыянтам.

Таксама міліцыя правярае дакумэнты ў журналістаў.

Пасьпелі прыехаць бацькі некаторых затрыманых, паразмаўлялі зь дзецьмі праз шыбы, але не змаглі іх вызваліць.

У трэцім аўтобусе не хапіла месцаў для ўсіх затрыманых. «Лішніх» адвялі да вадасховішча і сказалі ісьці адсюль. Калі ўсе разышліся ці былі затрыманыя, вярнуўся пустым першы аўтобус.

Таксама пасажыраў з падушкамі не выпускалі з мэтро.

Ваяры меліся падзяліцца на тэўтонцкія і літоўскія войскі, ВКЛ, вядома, перамагло б. Але бітву сарвалі.

Андрэй Кім, удзельнік папярэдніх баёў падушкамі, адвёў рэшту ахвотных пабіцца падушкамі у поле ля мэтро «Усход». Бойка адбылася. Кіма пасьля затрымалі.

Гэтаму змагару за незалежнасьць ВКЛ давялося адправіцца ў Першамайскі РАУС.
Аматарамі баёў падушкамі міліцыянты запоўнілі тры такія тры аўтобусы.
Міліцыянты ў цывільным не пускаюць моладзь да бібліятэкі.
Гэты актывіст мусіў змагацца на баку тэутонцаў.
Плошча каля Нацыянальнай бібліятэкі апусьцела, але на ўсякі выпадак міліцыянты трымалі ячшэ адзін аўтобус.