Актывісты КХП-БНФ пікетавалі супраць Мытнага саюзу

Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ правялі пікет супраць Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі.
Як паведамляе сайт «Беларуская салідарнасць», пікет быў праведзены ў Менску каля Камароўскага рынку. Пікетоўцы трымалі ў руках плякаты “Не – мытнаму саюзу з Расеяй і Казахстанам!”, “Альтэрнатыва мытнаму саюзу – эканамічная рэформа і разварот да народу!” і “Рэжым у адстаўку!”