Ураган “Алекс” дасягнуў Мэксыкі

Атлянтычны ўраган “Алекс” дасягнуў паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Мэксыкі. Сіла штармавога ветру складае 155 кілямэтраў за гадзіну. З населеных пунктаў на ўзьбярэжжы эвакуаваны тысячы людзей.

У шэрагу раёнаў Мэксыканскай затокі ў сувязі з высокімі хвалямі прыпынены работы для ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтавай плятформе. Выцяканьне нафты ў Мэксыканскай затоцы доўжыцца ўжо больш за два месяцы.