У Горадні зьявіцца вуліца Быкава

Гарадзкая тапанімічная камісія прапанавала прысвоіць імя Васіля Быкава адной з вуліц у Горадні.

Гэта новая вуліца, якая знаходзіцца непадалёк ад цэнтру і цяпер забудоўваецца.

Прапанову на бліжэйшым паседжаньні павінен разгледзець гарадзкі выканаўчы камітэт.

Падрабязнасьці - пазьней на сайце "Свабоды".