Тыдзень у фатаздымках

22 чэрвеня - Ночка купальская.
Фотанарыс з-над Іпуці.

22 чэрвеня - Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 21-22 чэрвеня знаходзіўся з рабочым візытам у Менску.

23 чэрвеня - Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў сабраў трэцюю за час свайго знаходжаньня ў Беларусі прэсавую канфэрэнцыю.

23 чэрвеня - Акцыю супраць 60-га ўказу жорстка разагналі.

24 чэрвеня - Уладзімера Асіпенку і Міхаіла Казлова ўзнагародзілі мэдалямі Каліноўскага. На фота Анатоль Белы ўручае мэдаль дачцэ Ўладзімера Асіпенкі Людміле.

25 чэрвеня - Актывісты праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі правялі ў Менску акцыю па зборы «гуманітарнай дапамогі «Газпрому».

25 чэрвеня - У Магілёве пачаўся чацьвёрты сацыяльны форум. Дабрачыннаму фонду «Шчырасьць», арганізатару мерапрыемства, двойчы адмаўлялі ў арэндзе памяшканьня.

25 чэрвеня - У Віцебску ўпершыню правялі «Парад нявестаў» — як асобную імпрэзу ў межах сьвяткаваньня Дня гораду.

25 чэрвеня - У Віцебску адкрылі помнік ахвярам гета

25 чэрвеня - У Віцебску адчынілася першая дабрачынная фотавыстава.

26 чэрвеня - Прайшла талака ў сядзібе Ларысы Геніюш

26 чэрвеня - Па Віцебску ў Дзень горада ехалі побач княгіня Вольга і князь Альгерд.